ІІ гульні краін СНД сталі сапраўдным святам і выдатным вопытам правядзення буйнамаштабных спартыўных спаборніцтваў у нашай краіне. Уся Беларусь уважліва сачыла за ходам гульні і падлічвала медалі роднай краіны!
ІІ Гульні краін СНД былі арганізаваны з мэтай умацавання міжнародных сувязей, павелічэння культурнага абмену і павышэння ўзроўню спартыўнага майстэрства. Акрамя таго, міжнародныя спаборніцтвы паслужылі платформай для наладжвання дыпламатычных адносін і супрацоўніцтва паміж краінамі.
Студэнты-купалаўцы ўнеслі немалы ўклад у медальны залік нашай Нацыянальнай зборнай.
Па выніках спаборніцтваў па кулявой стральбе Лізавета Цыдзік, студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры, у камандным турніры заваявала серабро.
Студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Яраслаў Ядкоўскі заваяваў бронзу ў вольнай барацьбе ў вагавой катэгорыі 92 кг.
Асабліва купалаўцы вызначыліся ў баскетболе 3х3. Так, Яўгенія Бярнацкая, студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры, заваявала сярэбраны медаль у складзе зборнай каманды «Беларусь 1». Паліна Дамянюк, студэнтка 1 курса факультэта эканомікі і кіравання, заваявала сярэбраны медаль у складзе зборнай каманды «Беларусь 1». Аляксандра Паўбок, студэнтка 1 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, заваявала сярэбраны медаль у складзе зборнай каманды «Беларусь 1». Карына Курстак, студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры, заваявала бронзавы медаль у складзе зборнай каманды «Беларусь 2». Ксенія Шэпель, студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры, заваявала бронзавы медаль у складзе зборнай каманды «Беларусь 2». Антон Гайдэль, студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры, заваяваў бронзавы медаль у складзе зборнай каманды «Беларусь 2».
Купалаўскі ўніверсітэт ганарыцца вамі!