Мерапрыемства прайшло 14 жніўня і аб'яднала прадстаўнікоў Томскага політэхнічнага ўніверсітэта, Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Сярод гасцей сустрэчы - дырэктар Школы базавай інжынернай падрыхтоўкі НІ Томскага політэхнічнага ўніверсітэта Наталля Лук'янава, начальнік упраўлення міжнародных сувязей НІ Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта Святлана Рыбушкіна і тэхнічны дырэктар ТАА "Энбісіс" Максім Усаў.
Купалаўскі ўніверсітэт прадставілі прарэктар па навуковай рабоце Андрэй Праневіч, начальнік навукова-даследчай часткі Антон Глазеў, намеснік дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Алена Здановіч, загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Андрэй Гяцэвіч, прафесар кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў Яўген Аўчыннікаў, начальнік інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз.
Пасля прывітальнай прамовы прарэктар па навуковай рабоце Андрэй Праневіч пазнаёміў гасцей з Купалаўскім універсітэтам, яго гісторыяй, місіяй і перавагамі. З прэзентацыяй Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Томскага політэхнічнага ўніверсітэта выступілі дырэктар Школы базавай інжынернай падрыхтоўкі НІ Томскага політэхнічнага ўніверсітэта Наталля Лук'янава і начальнік упраўлення міжнародных сувязяў НІ Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта Святлана Рыбушкіна. Таксама было дадзена слова тэхнічнаму дырэктару ТАА «Энбісіс» Максіму Усаву, які выступіў з прэзентацыяй сумеснага з Томскім дзяржаўным універсітэтам праекта «Анлайн-сістэма адаптыўнага навучання матэматыцы Лічбавы рэпетытар Plario».
Удзельнікі сустрэчы актыўна абмеркавалі перспектыўныя напрамкі міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння, сярод якіх - сумесныя навуковыя мерапрыемствы і даследаванні ў галіне атрымання метаматэрыялаў, тэхналогіі забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці, біятэхналогій і інш., праграмы акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў, у тым ліку ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар»; праектаванне і рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм у галіне радыёэлектронікі і штучнага інтэлекту, правядзенне сумесных летніх школ, стажыровак і інш.
Акрамя таго, у ходзе сустрэчы абмеркавалі праект «Гісторыя Расіі і Беларусі ў гісторыі гарадоў», прапанаваны для рэалізацыі Адміністрацыяй Томскай вобласці. Плануецца, што праект, накіраваны на патрыятычнае выхаванне моладзі, будзе рэалізаваны ў фармаце зімовай і летняй школы. Адбор кандыдатаў для ўдзелу ў гэтым праекце будзе праводзіцца па выніках конкурсу па гісторыі сярод студэнтаў ВНУ дзвюх краін - Беларусі і Расіі.
Напрыканцы сустрэчы госці абмяняліся памятнымі сувенірамі.