Грандыёзны фінал конкурсу «Міс Беларусь — 2023» адбудзецца 8 верасня.
Студэнтка педагагічнага факультэта, удзельніца тэатра моды "Уні-Арт" Лізавета Марцінкевіч прымае ўдзел у фінале Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь".
Стаць удзельніцай конкурсу прыгажосці Лізавета марыла з дзяцінства. І для таго каб стаць часткай маштабнага праекту, яна старанна рыхтавалася на працягу некалькіх гадоў. Дзяўчына хадзіла ў дзіцячую школу мадэляў, прайшла навучанне ў мадэльным агенцтве і праявіла сябе ў конкурсе "Міс універсітэт".
У вольны час Лізавета наведвае ўзорны тэатр моды "Спадчына", стварае сукенкі з элементамі ўпрыгожванняў з саломы і выступае разам з калектывам. Усё гэта дазволіла ёй прайсці ў фінал шоу.
– Вельмі радая, што ўдалося прабіцца фінал. Гэта каласальны досвед, я стала часткай шматлікіх цікавых падзей. На папярэдніх этапах у нас была гутарка, выходзілі ў сукенках і размаўлялі з прадстаўнікамі журы, была і праходка ў купальніках. Цяпер цэлы месяц рыхтуемся да фіналу. На гэтым тыдні адбываюцца здымкі, учора рабілі матэрыял для візітоўкі. Наперадзе насычаная праграма: выезд на розныя мерапрыемствы і шмат рэпетыцый. З дня на дзень адбудзецца дэфіле, прыйдзе наш пастаноўшчык, - падрабязна расказала Лізавета аб ёмістай падрыхтоўцы да фіналу.
Хварэем за нашу прыгажуню і жадаем феерычнай перамогі!