Студэнты і выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці Міжнароднага фестывалю ўніверсітэцкага спорту.
У Кангрэс-цэнтры «Екацерынбург ЭКСПА» прайшла цырымонія адкрыцця Міжнароднага фестывалю універсітэцкага спорту.
Міжнародны фестываль універсітэцкага спорту праходзіць у Екацярынбургу з 19 па 31 жніўня. Студэнты з 36 краін змагаюцца за 197 камплектаў медалёў у 14 відах спорту.
Трымаем кулачкі за нашых спартсменаў.