Сустрэча прайшла 23 жніўня і аб'яднала прадстаўнікоў Ташкенцкага хіміка-тэхналагічнага інстытута і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Супрацоўніцтва паміж універсітэтамі Беларусі і Узбекістана мае даўнія традыцыі і развіваецца ў розных напрамках. Прадстаўнікі Ташкенцкага хіміка − тэхналагічнага інстытута-прарэктар па працы з прадпрыемствамі і навучальнымі ўстановамі Анвар Шернаев і начальнік аддзела па каардынацыі сумесных адукацыйных праграм у супрацоўніцтве з замежнымі вышэйшымі адукацыйнымі ўстановамі Лайло Разакава.
Купалаўскі ўніверсітэт прадставілі прарэктар па выхаваўчай рабоце Васіль Сянько, начальнік навукова-даследчай часткі Антон Глазеў, намеснік дэкана факультэта біялогіі і экалогіі Вольга Траццякова, намеснік дэкана факультэта эканомікі і кіравання Святлана Крэчка, загадчык кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве Ірына Бычак, начальнік ЦІО Алена Белакоз, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Мінова і прэс-сакратар Алена Кулеш.
Удзельнікі сустрэчы павіталі адзін аднаго, начальнік навукова-даследчай часткі Антон Глазеў выступіў з прэзентацыяй аб навуковым і інавацыйным патэнцыяле Купалаўскага ўніверсітэта.
На сустрэчы актыўна абмяркоўваліся перспектыўныя напрамкі міжвузаўскага ўзаемадзеяння, сярод якіх сумесныя навуковыя мерапрыемствы і даследаванні ў розных галінах, праграмы акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў, у тым ліку ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар», правядзенне стажыровак і сумесных летніх школ.
У ГрДУ імя Янкі Купалы дзейнічае 10 пагадненняў па рэалізацыі 15 сумесных адукацыйных праграм з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Узбекістан. Так, супрацоўніцтва з Рэспублікай Узбексітан рэалізуецца ў рамках 14 міжнародных дагавораў, 5 сумесных адукацыйных праграм. За апошні год 10 запрошаных спецыялістаў наведалі Купалаўскі ўніверсітэт па праграме «Запрошаны прафесар», 7 нашых выкладчыкаў паспяхова прайшлі стажыроўкі ва ўніверсітэтах Узбекістана.
У завяршэнне сустрэчы госці абмяняліся памятнымі сувенірамі.