Навучэнцы Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы ўшанавалі памяць нізянскіх камсамольцаў-падпольшчыкаў, расстраляных фашыстамі 81 год таму.
На Ваўкавышчыне адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 81-ай гадавіне расстрэлу нізянскіх камсамольцаў. На месцы спачынку патрыётаў ва ўрочышчы Парахаўня 13 ліпеня 1984 года быў пастаўлены помнік.
Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, ветэраны і моладзь. Яны ўшанавалі памяць низянских камсамольцаў-падпольшчыкаў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да мемарыяла.
Гітлераўскія захопнікі нанеслі Ваўкавыскаму раёну велізарныя чалавечыя і матэрыяльныя страты. Яны спалілі і разбурылі 1650 жылых дамоў і 1715 іншых будынкаў, 19 школ, 4 хаты-чытальні, знішчылі ўсе медыцынскія ўстановы, у тым ліку бальніцу, паліклініку, тубдыспансер. У красавіку-чэрвені 1942 года арыштаваныя і расстраляныя низянские камсамольцы-падпольшчыкі. Вечная памяць героям!