Супрацоўнікі і студэнты факультэта біялогіі і экалогіі актыўна выкарыстоўваюць свае веды ў вырашэнні экалагічных пытанняў, нярэдка выступаюць экспертамі ў самых розных аспектах, якія тычацца флоры і фауны. Вялікую ўвагу купалаўцы надалі будаўніцтву сцяны на мяжы Беларусі і Польшчы, якая праходзіць праз Белавежскую пушчу.
Як толькі ў Польшчы заявілі аб будаўніцтве сцяны, эколагі па ўсім свеце забілі трывогу. Белавежская пушча - унікальны аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта апошні рэліктавы лес у Еўропе, якому больш за 10 000 год. Тут насяляюць 60 відаў млекакормячых, у тым ліку зубр - сімвал Белавежскай пушчы, які занесены ў Чырвоную кнігу. Не раз купалаўцы выступалі ў СМІ, тлумачачы, да чаго можа прывесці штучны падзел Белавежскай пушчы. Выкладчыкі выступалі на круглых сталах, а таксама ГрДУ імя Янкі купалы станавіўся арганізатарам дыялогавых пляцовак, прысвечаных гэтаму пытанню.
Дарэчы, вынікам круглага стала "Трансгранічныя бар'еры як пагроза функцыянавання еўрапейскай экалагічнай сеткі" стала прыняцце рэзалюцыі, у якой ад імя грамадскасці Гродзенскага рэгіёна быў размешчаны заклік да спынення будаўніцтва трансгранічнага бар'ера на ўнікальнай тэрыторыі Белавежскай пушчы.
Натуральна, пасля ўзвядзення сцяны навукоўцы факультэта біялогіі і экалогіі ўступілі ў абмеркаванне наступстваў. Цяпер гэта тэма атрымала новы віток развіцця. У Польшчы на рэферэндум вынясуць пытанне аб зносе сцяны на мяжы з Беларуссю. Загадчык кафедры батанікі ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Созінаў выказаў экспертную думку па гэтым пытанні. Ён адзначыў: каб пазбегнуць узаемных папрокаў і прэтэнзій, трэба стварыць сур'ёзную каманду і даць сумесную ацэнку ўздзеянню на навакольнае асяроддзе ўсіх збудаванняў: і з нашага боку, і з польскага. Ацаніць, пралічыць рызыкі, магчыма, з ужываннем штучнага інтэлекту. І тады ўсё будзе сумленна і празрыста. І гэта выратуе сітуацыю. Больш падрабязна з меркаваннем можна пазнаёміцца ТУТ.