Ганаровымі гасцямі свята сталі старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка і старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Лісковіч. Традыцыйна першае пасяджэнне Савета ўніверсітэта дае настрой на наступны год, зараджае пазітывам і паказвае, што калі працаваць – усё магчыма!
На сцэне былі адзначаны навуковыя, спартыўныя, мастацкія і многія іншыя заслугі выдатных студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта. Глядзіце, як гэта было, у нашым яскравым фотарэпартажы!