Турнір пройдзе з 13 да 15 верасня.
Ужо на гэтым тыдні будзе дадзены старт штогадоваму інтэлектуальна-спартыўнаму турніру, які пройдзе напярэдадні Дня народнай еднасці ў сценах нашай alma mater.
Мэта правядзення турніру – фармаванне ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, павагі да гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, а таксама развіццё інтэлектуальна-творчай культуры.
У рамках праграмы турніру адбудуцца інтэлектуальныя і спартовыя спаборніцтвы. У фармаце інтэлектуальных баталій пройдуць віктарыны "PRO.Беларусь", "Свая гульня", "Інтэлектуальны трыятлон", інтэрактыўныя гульні, конкурс дэбатаў. Будуць арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы па перацягванні каната, гульня ў "Гарадкі" і многае іншае.
Турнір арганізаваны Купалаўскім універсітэтам пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі з удзелам зацікаўленых ВНУ краіны.
Каманды-ўдзельнікі турніру ўзнагароджваюцца дыпломамі, каманда-пераможца і каманды-прызёры - дыпломамі і памятнымі прызамі ад арганізатараў.
З праграмай спаборніцтваў можна азнаёміцца ТУТ. Сачыце за актуальнымі навінамі ў нашых сацыяльных сетках і будзьце ў курсе яркіх падзей!