Дацэнт кафедры спартыўных гульняў Вольга Паўлюць была прызначаная арбітрам элітнага раўнда кваліфікацыі чэмпіянату свету па футзале-2024.
Удзел у чэмпіянаце прымаюць 24 наймацнейшых еўрапейскіх зборных. Раней Вольга Паўлюць працавала ў Тбілісі на матчы групы «Е» Грузія – Арменія. Стаць арбітрам спаборніцтваў такога ўзроўню можа далёка не кожны. Як распавяла Вольга палюць, трэба прайсці адбор на рэспубліканскім узроўні, здаць фітнес-тэст фізічнай падрыхтаванасці, дасканала ведаць англійскую мову і здаць экзамен на веданне правілаў гульні, натуральна, на англійскай.
- Скажу шчыра, нават проста трапіць у спісы магчымых арбітраў-гэта ўжо вялікае дасягненне. Таму я вельмі рада таму, што мне давяраюць працаваць на спаборніцтвах высокага ўзроўню. Гэта вельмі каштоўны вопыт, і я з'ехала з Тбілісі з узрушаючымі ўражаннямі. Вядома, сутыкаюся з цяжкасцямі. Каманды мужчынскія, і спачатку спаборніцтваў гульцы скептычна ставяцца да жанчыны-арбітру. Але па ходзе гульні становіцца зразумела, што ўсё ж я на гэтым месцы невыпадкова, – распавяла Вольга Паўлюць.
Дарэчы, ва ўніверсітэце Вольга Паўлюць-адзіны міжнародны арбітр па футзале. Нядаўнія спаборніцтвы не першыя для яе. Перыядычна арбітру паступаюць прапановы папрацаваць на тым ці іншым матчы. Мы жадаем Вользе Паўлюць далейшых поспехаў! Чакаем навін і яркіх фота з гульнявых пляцовак.