Па традыцыі на пасяджэнні ўшаноўвалі супрацоўнікаў і студэнтаў, якія дасягнулі поспехаў у вучэбнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці.
Каштоўным падарункам за шматгадовую плённую працу, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў была ўзнагароджана
Алена Лівак, дацэнт кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі.
Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі і значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў быў узнагароджаны Барыс Кавалёў, дацэнт кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі.
Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за плённую і добрасумленную працу, высокія дасягненні ў падрыхтоўцы навучэнцаў каледжа – прызёраў рэспубліканскіх конкурсаў былі ўзнагароджаны выкладчыкі гуманітарнага каледжа Юлія Булутава і Алена Пракопчык-Бяляўская.
Граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў быў узнагароджаны Міхаіл Фурс, дацэнт кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве.
Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за добрасумленную шматгадовую працоўную дзейнасць і значны ўклад у арганізацыю і ўдасканаленне работы спартыўнага клуба ўніверсітэта быў узнагароджаны Кірыл Акуліч, начальнік спартыўнага клуба, а начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Котава за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё валанцёрскага руху ва ўніверсітэце і арганізацыю ўдзелу валанцёраў у падрыхтоўцы і правядзенні ІІ гульняў краін СНД.
Дыпломы першай катэгорыі пераможцаў ХХІХ Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў былі ўручаны Ясеніі Балаевай, магістрантцы педагагічнага факультэта; Вераніцы Гайдукевіч, выпускніцы магістратуры факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Кацярыне Езепчык, студэнтцы 4 курса факультэта эканомікі і кіравання; Анжаліцы Жамойдзік, выпускніцы факультэта псіхалогіі; Марыі Захаравай, выпускніцы магістратуры факультэта эканомікі і кіравання; Кацярыне Качынскай, аспірантцы факультэта псіхалогіі; Віялеце Квецень, магістрантцы факультэта эканомікі і кіравання; Кацярыне Кежун, выпускніцы магістратуры факультэта псіхалогіі; Ілоне Касцюк, студэнтцы 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Вользе Краўніс, выпускніцы філалагічнага факультэта; Таццяне Купраш, выпускніцы магістратуры педагагічнага факультэта; Ганне Ламака, выпускніцы факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Арцёму Мухіну, выпускніку факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Аліне Пякарскай, выпускніцы магістратуры факультэта эканомікі і кіравання; Наталлі Патоцкай, выпускніцы магістратуры факультэта эканомікі і кіравання.