Фестываль прайшоў 7-8 кастрычніка ў выставачным цэнтры Белэкспа г. Мінск.
Арганізатарам буйнамаштабнага мерапрыемства «BDA open festival» стала Беларуская асацыяцыя танца.
Танцоры-удзельнікі выступалі ў розных узроставых катэгорыях, што спрыяла навочнаму прыкладу для падрастаючых спартсменаў у прафесійным станаўленні. Майстар-клас прадэманстравалі як юніёры, так і профі.
Уразіць членаў журы змаглі і купалаўцы. Бліскучую праграму прадставілі студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Дыяна Белянкіна і выпускнік факультэта Данііл Аляшкевіч. Пара заняла I месца ў групе «Дарослыя Grand Prix».
Віншуем купалаўцаў-танцораў з выдатным вынікам і жадаем новых перамог!