Купалаўцы сталі ўдзельнікамі ўрачыстага закрыцця Трэцяга працоўнага семестра – 2023
У гэтым годзе ўрачыстае закрыццё было напоўнена цікавымі інтэрактыўнымі зонамі, якія размясціліся ў Гродзенскай абласной філармоніі. Усе жадаючыя маглі паспаборнічаць у аэрахакеі, сабраць спілс-карту, зрабіць яркія фатаграфіі на памяць, а таксама пакінуць цёплыя пажаданні любімаму студатрадаўскаму руху.
Падчас афіцыйнай часткі мерапрыемства былі ўзнагароджаны лепшыя атрады, камандзіры і камісары Купалаўскага ўніверсітэта.
Падзякі былі аб'яўлены 8 байцам студатрадаў: Паліне Малішэўскай і Дзянісу Салаўёву – студэнтам 5 курса інжынерна-будаўнічага факультэта, Кацярыне Чарнагаловай, студэнтцы 3 курса педагагічнага факультэта, Яўгену Халявіку, студэнту 2 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, Кацярыне Яўгену Каратаю, студэнту 4 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, Вераніцы Раманоўскай і Яўгену Валянцінавічу – студэнтам 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Акрамя таго, былі заахвочаны куратары і кіраўнікі накіравання студэнцкіх атрадаў універсітэта.
Лепшым выязным атрадам Гродзенскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» стаў педагагічны атрад «Дзеці Нёмана» імя Героя Савецкага Саюза Васіля Аляксандравіча Дзямідава. Рабяты другі год запар праводзяць сваё працоўнае лета на ўзбярэжжа Чорнага мора. Байцы студэнцкага атрада працуюць важатымі ва Усерасійскім дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Арляня», дзе дораць дзецям лепшае лета!
Лепшым вытворчым атрадам Гродзенскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» стаў вытворчы атрад «Контэ» імя Героя Савецкага Саюза Пятра Ільіча Клімука. Студэнты ўпершыню гэтым летам працавалі ў СТАА «Контэ Спа» і выдатна сябе зарэкамендавалі.
Такі вынік стаў магчымы дзякуючы эфектыўнаму ўзаемадзеянню з прымаючымі арганізацыям па актыўным працаўладкаванні нашых студэнтаў, а таксама з гарадскім штабам студэнцкіх атрадаў Гродзенскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ».
Віншуем байцоў студэнцкіх атрадаў з заслужанымі ўзнагародамі! Памятайце, што праца - крут!