Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў ГрДУ імя Янкі Купалы падвёў вынікі конкурсу відэаролікаў "Бацькам прысвячаецца".
Творчы конкурс аб'яднаў студэнтаў і выкладчыкаў у выказванні пачуццяў любові да бацькоў. У сваіх лірычных відэароліках удзельнікі падзякавалі мамам і татам.
У выніку прагляду конкурсных работ былі вызначаны найлепшыя відэаролікі ад студэнтаў і ад выкладчыкаў. Журы было нялёгка вызначыцца з пераможцамі, бо ўсе ўдзельнікі праявілі крэатыў і творчы падыход.
Прызавыя месцы сярод студэнтаў размеркаваліся наступным чынам: пераможцам конкурсу стала работа студэнтаў юрыдычнага факультэта 2, 3 і 4 курса Анастасіі Бальцэвіч і Кірылы Ласковіча, Дар'і Слабодчыкавай і Аліны Тарасавай, Кірылы Дуньчыка і Ксеніі Пракуда. На другім месцы відэаролік студэнткі 1 курса філалагічнага факультэта Дар'і Святловіч. Ганаровае трэцяе месца заняў відэаролік студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта Ксеніі Багенскай і Лізаветы Грэчка, Анастасіі Каверчык і Дзіяны Міскевіч, Сяргея Плотніцкага і Паліны Пракопчык, а таксама Дар'і Святловіч і Анастасіі Хаванскай.
Пераможцам конкурсу відэаролікаў сярод работнікаў універсітэта названа Наталля Гузевіч, метадыст аддзела падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў УВРсМ. Дзяўчына творча і з душой паставілася да здымкаў відэароліка, а таксама прыцягнула родных да цудоўнай ініцыятывы. Другое месца заняў старшы выкладчык кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі факультэта матэматыкі і інфарматыкі Ганна Сазонава. Трэцім прызёрам конкурсу відэаролікаў сярод работнікаў стала Наталля Зубрыцкая, выкладчык кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку факультэта эканомікі і кіравання.
Дзякуем усім, хто прыняў удзел у конкурсе і падзяліўся сваімі творчымі працамі з купалаўцамі!
Відэаролікі пераможцаў і прызёраў можна паглядзець у тэлеграм-канале «Купалаўцы».