Паважаныя купалаўцы! З радасцю запрашаем вас стаць незаменнай часткай цудоўнай падзеі «Alma Mater – каханне з першага курса 2023». Пакажыце, што ваша каханне можа згарнуць горы!
З 23 па 27 кастрычніка ў сценах ГрДУ імя Янкі Купалы мы будзем шукаць самых яскравых і таленавітых студэнтаў, якія сустрэнуцца ў грандыёзным фінале конкурсу.
Вас чакаюць незабыўныя вечарыны, поўныя эмоцый, гармоніі і яркіх выступленняў.
Далучайцеся да нас і акуніцеся ў свет гукаў, танцаў, рытмаў і сцэнічнага майстэрства, якія прымусяць вас адчуваць невымоўныя эмоцыі і адчуванні. Дазвольце сабе перанесціся ў іншую рэальнасць і атрымаць асалоду ад мастацтва, якое аб'ядноўвае ўсіх нас.
Агульнаўніверсітэцкі конкурс мастацкай самадзейнасці сярод студэнтаў першага курса «Alma mater – каханне з першага курса» стане яскравым успамінам у вашым жыцці!
Кожная каманда будзе ацэньвацца па розных крытэрыях. У канцы тыдня кампетэнтнае журы падвядзе вынікі і вызначыць тых, хто пройдзе ў фінал конкурса.
Пачатак кожнага адборачнага дня а 18.30 па вуліцы Леніна, 32, канцэртная зала. Першы старт - сёння!
Фінал конкурсу мастацкай самадзейнасці першакурснікаў зноў пройдзе ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта 16 лістапада. Білеты можна набыць па адрасе: вул. Ажэшкі, 22 - Рэгіянальны цэнтр турызму, 1 паверх.
Тэл.:(8 0152) 39-74-49
МТС: +375 29 869 06 02