Навучэнцы гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы сталі пераможцамі міжнароднай алімпіяды, прымеркаванай да Міжнароднага дня школьных бібліятэк.
Навучэнцы 1 і 2 курсаў гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы не пакінулі без увагі такое цікавае свята – Міжнародны дзень школьных бібліятэк і з поспехам прынялі ўдзел у конкурсе «Няма сябра дакладней кнігі».
Дыпломамі пераможцаў конкурсу ўдастоены Вікторыя Чабатар, Кацярына Добко, Евеліна Карымава, Паліна Шычко, а таксама Юлія Форыс, Марыя Капітонава, Валерыя Марукевіч.
Конкурс «Няма сябра дакладней кнігі» праводзіцца ў мэтах павышэння матывацыі вучняў да вучэбнай дзейнасці і стымулявання іх да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця. Адказваючы на пытанні алімпіяды, дзеці змаглі праверыць сваю дасведчанасць аб мінулым, сучаснасці і будучыні кнігадрукавання.
Бібліятэка-храм ведаў, які першым прывівае кожнаму любоў да чытання і кнігі. Міжнародны дзень школьных бібліятэк ва ўсім свеце адзначаецца 23 кастрычніка. Ён быў заснаваны ў 1999 годзе, калі з ініцыятывай аб яго стварэнні і правядзенні выступіла ЮНЕСКА.
Памятаеце, дарагія сябры, што ў любым узросце чытаць кнігі – модна!