Падпісанне адбылося ў рамках рабочага візіту першага прарэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандра Карэўскага ў Кітайскую Народную Рэспубліку.
Прадметам дагавора з'яўляецца супрацоўніцтва бакоў у сферы адукацыйнай і навуковай дзейнасці, а таксама ў сферы выкарыстання перадавога вопыту і ўкаранення навуковых распрацовак у навучальны працэс, устанаўленне акадэмічных, навуковых і культурных сувязей, развіццё навуковага патэнцыялу і забеспячэнне высокай якасці прафесійнай падрыхтоўкі.
Бакі зацікаўлены ў навуковых распрацоўках і стажыроўках, павышэнні кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу па напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, абмен студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі.