Шматжанравы фестываль творчасці прайшоў з 31 кастрычніка па 1 лістапада ў Магілёве.
Народны хор "Вяснянка" Гуманітарнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта стаў лаўрэатам II ступені VI Рэспубліканскага конкурсу-фестывалю творчасці "Roskvit.by".
Конкурс прайшоў у 5 намінацыях: вакальная, харэаграфічная, інструментальная, тэатральная і выяўленчая творчасць.
Для кожнага творчага калектыву было важна паказаць свой талент знакамітаму журы, рэжысёрам, прадзюсерам, прадстаўнікам культуры і ўладам горада.
Купалаўцы паказалі выдатны вынік і былі адзначаны дыпломам лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі "Акадэмічны вакал".
Віншуем лаўрэатаў і жадаем новых творчых здзяйсненняў!