Сёння ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася важная анлайн-сустрэча з кіраўніцтвам Універсітэта Сьенфуэгос (Куба). Мерапрыемства было прысвечана пытанням перспектыўнага супрацоўніцтва паміж дзвюма навучальнымі ўстановамі.
У ходзе анлайн-сустрэчы кіраўнікі абодвух універсітэтаў абмеркавалі розныя аспекты супрацоўніцтва, уключаючы абмен студэнтамі і выкладчыкамі па праграме «Запрошаны прафесар», сумесныя даследчыя праекты, адукацыйныя праграмы і многае іншае. Бакі выказалі ўзаемную цікавасць і гатоўнасць да далейшага развіцця партнёрскіх адносін.
Гэта сустрэча з'яўляецца важным крокам ва ўмацаванні міжнародных сувязей Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Універсітэта С'енфуэгас. Такое супрацоўніцтва дае унікальныя магчымасці для студэнтаў і выкладчыкаў абодвух універсітэтаў, дазваляе паглыбляць разнастайнасць відаў адукацыі і развіваць акадэмічныя і культурныя сувязі.
Нагадаем, што 19 верасня ў Менску адбыўся беларуска-кубінскі форум рэктараў вышэйшых навучальных устаноў. На мерапрыемстве прысутнічала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. На форуме адбылася прэзентацыя адукацыйнага і навуковага патэнцыялу кубінскіх і беларускіх ВНУ. Была адзначана важнасць інжынернай адукацыі, служачага асновай эканамічнага суверэнітэту дзвюх краін. Менавіта гэтая сустрэча стала адпраўным пунктам на шляху да супрацоўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы і Універсітэта С'енфуэгас (Куба).