Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 2 лістапада 2023 года супрацоўнікам універсітэта прысуджана вучоная ступень кандыдата філалагічных навук і прысвоена вучонае званне дацэнта.
Вучоная ступень кандыдата філалагічных навук прысуджана Таццяне Чаркес, старшаму выкладчыку кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі, выпускніку аспірантуры ўніверсітэта. Абарона дысертацыі «Генезіс і эвалюцыя жанру балады ў рускай паэзіі канца XVIII – пачатку XXI стст.: хранатоп, сюжэт, суб'ектная арганізацыя» па спецыяльнасці 10.01.08 – тэорыя літаратуры. Тэксталогія адбылася 24 мая 2023 года ў савеце па абароне дысертацый Д 01.42.04 пры Дзяржаўнай навуковай установе "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". Навуковы кіраўнік - Таццяна Аўтуховіч, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры рускай філалогіі.
Вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці "Фізіка" прысвоена Юрыю Тарасевічу, кандыдату фізіка-матэматычных навук, дацэнту кафедры сучасных тэхналогій праграмавання.