Адкрыты вакальны конкурс прымеркаваны да 101 гадавіны з дня заснавання СССР і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Асноўная мэта конкурсу - садзейнічанне далейшаму развіццю і папулярызацыі вакальнага мастацтва, выхаванне эстэтычнага густу навучэнцаў на прыкладзе лепшых узораў савецкай культуры.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца выканаўцы ва ўзросце ад 14 да 31 гадоў як індывідуальныя, так і калектывы.
Для ўдзелу ў вакальным конкурсе неабходна падрыхтаваць адзін конкурсны твор, на беларускай або рускай мове савецкага часу, альбо твор, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Падаць заяўку можна да 24 лістапада.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефоне 62-60-42 (Аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці).