У аснову выстаўкі леглі фотаматэрыялы і дакументы з Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, а таксама матэрыялы крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Экспазіцыю ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыў прарэктар па Выхаваўчай рабоце Васіль Сянько.
Раней выстаўка «Памяць у сэрцы стукае» экспанавалася ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага. Яна адкрылася ў рамках міждысцыплінарнага студэнцкага праекта «Генацыд беларускага народа: памяць і боль Гродзенскай зямлі», які рэалізуецца Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і пракуратурай Гродзенскай вобласці. У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі з архіваў, якія адлюстроўваюць зверствы фашыстаў.
Немагчыма застацца абыякавым побач са стэндамі. У іх столькі болю, які немагчыма перадаць. Адна з частак экспазіцыі прысвечана відэапраекту «Памяць і боль Гродзенскай зямлі: вязні канцлагераў», над якім працавалі студэнты факультэта гісторыі камунікацыі і турызму Дзіяна Сцяпанава і Ігар Пташыц. Пяройдучы па QR-кодзе, можна паглядзець марудныя душу відэаматэрыялы.
Пасля афіцыйнага адкрыцця выставы, удзельнікі былі запрошаны да абмеркавання правапарушэння ў рамках круглага стала «Закон і адказнасць. Ведаць, каб жыць».