28-ы міжнародны турнір прайшоў з 8 па 11 лістапада ў г. Мінск.
Удзел у спаборніцтвах бралі юніёры, якія разыгралі медалі ў дзесяці вагавых катэгорыях - да 55, 60, 63, 67, 72, 77, 82, 87, 97 і 130 кг. Сёлета турнір стаў яшчэ больш відовішчным і цікавым.
Непераўзыдзены вынік, стойкасць духу і цвёрдасць характару паказалі студэнты Купалаўскага ўніверсітэта, якія занялі ганаровыя прызавыя месцы.
I месца ў вагавой катэгорыі да 82 кг заняў студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Уладзіслаў Дуброўскі.
У вагавой катэгорыі да 77 кг I месца заваяваў студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Абдулмасіх Абдулмасіх Мансуровіч.
I месца ў вагавой катэгорыі да 130 кг узяў студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Данііл Казлоў.
Спаборніцтвы праводзяцца з 1994 года, а ў 2010-м годзе набылі міжнародны статус і праходзяць у фармаце асабістага турніру ва ўсіх вагавых катэгорыях.
Віншуем купалаўцаў з першакласным вынікам!