Праходзіў міжнародны конкурс дызайнераў і мадэляў Italian Fashion Days у Турыне. Удзел у ім прыняла студэнтка 5 курса факультэта мастацтваў і дызайну Аліна Поян.
Конкурс складаўся з некалькіх этапаў. На адборачным туры Аліна прэзентавала эскізы калекцыі "Судны дзень", якую стварыла ў рамках курсавога праекта. Ужо на наступным этапе конкурсу Аліна расказвала аб стварэнні ўласнага брэнда PAVina, дзялілася вынікамі праведзенай работы і прадстаўляла калекцыю для ацэнкі журы. Вядучыя італьянскія дызайнеры правяралі кожны элемент адзення на якасць раскрою, пашыву, візуальнага складальніка.
Завяршальным этапам конкурсу стаў модны паказ. Камісіяй-журы ацэньвалася ўсё: калекцыя, вобразнасць, выхад мадэляў, музычнае суправаджэнне і многія іншыя парамтры.
Здзівіць патрабавальную камісію было няпроста. Але ў маладога беларускага куцюр'е гэта атрымалася! Аліна Поян узнагароджана дыпломам другой катэгорыі!