З мэтай рэалізацыі Стратэгіі інтэрнацыяналізацыі ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве з САФУ імя М.У. Ламаносава (горад Архангельск, Расійская Федэрацыя) адбыўся тэлемост з навучэнцамі школ.
15 лістапада кафедра рамана-германскай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы і кафедра нямецкай і французскай філалогіі САФУ імя М.У. Ламаносава правялі тэлемост на базе філіяла кафедры рамана-германскай філалогіі ў сярэдняй школе № 28 імя В.Д. Сакалоўскага горада Гродна.
Мерапрыемства ўваходзіць у штогадовы праект «Нямецкая мова ў навукова-адукацыйнай прасторы» і адбылося ў мэтах развіцця супрацоўніцтва паміж адукацыйнымі ўстановамі, удасканалення іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Мадэратарамі тэлемоста выступілі старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі Купалаўскага ўніверсітэта Наталля Міленкевіч і настаўнік нямецкай мовы МБАУ СШ №14 горада Архангельск Алена Міцюшава.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася Алена Касцяневіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры нямецкай і французскай філалогіі САФУ імя М.У. Ламаносава. Філолаг прывітала юных удзельнікаў мерапрыемства, падкрэсліла важнасць супрацоўніцтва школ, выказала спадзяванне на далейшае ўзаемадзеянне паміж установамі адукацыі.
Тэлемост аб'яднаў больш за трыццаць школьнікаў з беларускага і расійскага боку. Падчас мерапрыемства школьнікі прадставілі адзін аднаму візітныя карткі сваіх гарадоў, коратка расказалі пра гісторыю горада, яго славутасці і культурнае жыццё. Затым удзельнікам было прапанавана пагутарыць у малых групах на тэмы, якія іх цікавяць. У рэжыме тэлемоста школьнікі змаглі знайсці шмат момантаў, якія іх могуць аб'ядноўваць, абмяняліся досведам і наладзілі кантакты з аднагодкамі. Завяршальным этапам стала абмеркаванне новых вектараў супрацоўніцтва навучальных устаноў і магчымасцей іх рэалізацыі.
Адзначым, што анлайн-сустрэча праводзілася па ініцыятыве загадчыка кафедры рамана-германскай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Надзеі Уласюк і загадчыка кафедры нямецкай і французскай філалогіі САФУ імя М.В. Ламаносава Марыі Сакаловай.