Конкурс праходзіў з 14 па 17 лістапада ў межах Тыдня студэнцкага супраўлення.
Арганізатарам крэатыўнага мерапрыемства выступіў Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў Купалаўскага ўніверсітэта. Прыняць удзел у конкурсе змаглі студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта.
На суд журы былі прадстаўлены працы ў дзвюх намінацыях - «Студэнт вачыма выкладчыка» і «Я - студэнт!».
У намінацыі «Я - студэнт!» прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: ІІІ месца заняў студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта Ягор Шушкевіч, ІІ месца за крэатыўную падачу фотаработы атрымала студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Юлія Багдзевіч. Пакарыць журы змагла праца студэнткі 2 курса педагагічнага факультэта Ангеліны Целеш, якая стала ўладальнікам I месца.
Выкладчыкі-купалаўцы з задавальненнем далучыліся да фотаконкурсу і праявілі крэатыў у фотаработах.
Пераможцы ў намінацыі «Студэнт вачыма выкладчыка»: III месца - Алена Антончык, выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; ІІ месца – Марына Іоскевіч, дацэнт кафедры англійскай філалогіі філалагічнага факультэта. I месца - Наталля Зубрыцкая, выкладчык кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку факультэта эканомікі і кіравання.
Прыемна, што з кожным годам колькасць удзельнікаў расце і разам з гэтым узрастае цікавасць да конкурсу. Дзякуем за цікавасць да фотаконкурсу!