У рамках спаборніцтва ўдзельнікі прадэманстравалі фізічную падрыхтоўку, веды прававых асноў і навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі. Усяго за званне лепшых змагаліся 19 каманд з кожнага раёна вобласці.
Другі раз запар студэнты-дружыннікі юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы сталі прызёрамі абласнога агляду-конкурсу добраахвотных дружын, задзейнічаных у ахове грамадскага парадку.
Дзеці паказалі лепшы вынік у конкурсе «Аказанне першай дапамогі пацярпелым» Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. А студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» Анастасія Бальцэвіч у індывідуальным заліку пацвердзіла званне найлепшага дружынніка вобласці.
– Уступіла ў добраахвотную дружыну каля двух гадоў таму, штомесяц дзяжуру ў Ленінскім РАУС. Мне падабаецца патруляваць гарадскія вуліцы сумесна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў, аказваць прававую падтрымку грамадзянам або апавяшчаць іх пра магчымыя небяспекі. Так я практыкую свае веды, а галоўнае - праяўляю грамадзянскую пазіцыю, – падзялілася Анастасія Бальцэвіч.
Віншуем пераможцаў!