Вочны этап алімпіяды па журналістыцы адбыўся 25 лістапада 2023 года на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму.
Арганізатарам алімпіяды выступіла кафедра журналістыкі, якая сабрала навучэнцаў 8-11 класаў школ, гімназій і ліцэяў Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай і Віцебскай абласцей.
Алімпіяда па журналістыцы традыцыйна праходзіць у два этапы. Завочны тур меркаваў навучальнае і кантрольнае тэсціраванне, вочны – напісанне сачынення і вуснае выступленне. У гэтым годзе ў другі этап алімпіяды прайшлі 35 удзельнікаў.
Пераможцам алімпіяды па журналістыцы «Медыя і я» – 2023 стала навучэнка 11 класа ДУА «СШ №13 ім. В. Т. Цабо г. Гродна» Анастасія Чарнецкая.
Дыпломам II ступені ўзнагароджана вучаніца 11 класа ДУА «Гімназія № 1 г. Ліда» Валерыя Вайчык.
Дыплом III ступені атрымалі навучэнцы 11 класа ДУА «Гімназія №1 імя акадэміка Я. Ф. Карскага г. Гродна» Арына Мілай і ДУА «СШ № 9 г. Брэста» Ганна Юшкевіч.
Пераможцам у намінацыі «Лепшы завочны этап» стала навучэнка 11 класа ДУА «Гімназія імя Янкі Купалы г. Мазыра» Ксенія Канатопец.
Дыпломамі пераможцаў у намінацыі «Лепшае вуснае выступленне» ўзнагароджаны вучаніца 11 класа Лізавета Грабоўская з Брэста і вучань 10 класа ДУА «СШ 16 г. Ліда» Міхаіл Змітрэвіч.
Дыпломамі пераможцаў у намінацыі «Лепшае эсэ» стала навучэнка 11 класа ДУА «Гімназія № 1 ім. Я.Ф. Карскага г. Гродна» Арына Мілай і навучэнец 11 класа ДУА «СШ 40 ім. В.І. Крамко г. Гродна» Сянкевіч Эрвін.
Як адзначаюць арганізатары, удзельнікі алімпіяды паказалі высокі ўзровень тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў у галіне журналістыкі, а таксама прадэманстравалі свой кругагляд і эрудыцыю.