Мерапрыемства прайшло ў анлайн-фармаце на тэму «Дыстанцыйнае электроннае галасаванне: адкрытасць і давер».
Сёння, 30 лістапада, маладзёжны актыў ГрДУ імя Янкі Купалы стаў удзельнікам анлайн-пасяджэння міжнароднага маладзёжнага дыскусійнага клуба «Таўрычны».
У рабоце дыскусійнага клуба прынялі ўдзел Старшыня ЦВК Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка, службовыя асобы Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў, студэнты і выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі, а таксама прадстаўнікі маладзёжных выбарчых камісій і Маладзёжнага савета пры Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, што першае паседжанне міжнароднага моладзевага дыскусійнага клуба «Таўрычны» прайшло 21 красавіка 2023 года на тэму «Рэферэндум: мінулае, сучаснасць і будучыня».
Паседжанне клуба адбылося ў рамках навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 30-годдзю выбарчай сістэмы Расійскай Федэрацыі, якая праходзіць у Санкт-Пецярбургу. На сваіх палях яна аб'яднала прадстаўнікоў федэральных і рэгіянальных органаў улады, Цэнтрвыбаркама, выбарчых камісій Паўночна-Захаду, а таксама новых рэгіёнаў.
Удзельнікі дзеляцца вопытам укаранення інавацыйных рашэнняў пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, а таксама тэсціруюць сучасныя комплексы апрацоўкі выбарчых бюлетэняў. Беларуская дэлегацыя стала спецыяльным госцем. У яе складзе Ігар Карпенка і прадстаўнікі Міжнароднага маладзёжнага дыскусійнага клуба «Таўрычны», сярод прадстаўнікоў Беларусі студэнтка 2 курса факультэта гісторыі камунікацыі і турызму Марыя Паўловіч, член Маладзёжнага савета пры ЦВК Беларусі.