З 27 лістапада па 6 снежня ў рамках круглагадовай спартакіяды-2023/2024 прайшлі спаборніцтвы па баскетболе сярод мужчынскіх каманд. У спартыўным спаборніцтве прынялі ўдзел студэнты розных факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта, што зрабіла спаборніцтвы асабліва напружанымі і захапляльнымі.
На працягу некалькіх дзён каманды здзіўлялі суддзяў і балельшчыкаў дынамічнымі гульнямі, кідкамі з-пад розных кутоў і імклівымі атакамі.
Баскетбольныя матчы праходзілі ў спартыўнай зале корпуса на Захарава, 32, там купалаўцы прадэманстравалі не толькі выдатны ўзровень тэхнічнай гульні, але і спартыўны дух, сілу волі і ўменне працаваць у камандзе.
Спартыўныя спаборніцтвы па баскетболе сярод мужчынскіх каманд завяршыліся прысуджэннем заслужаных узнагарод студэнтам, якія дастойна абаранілі гонар сваіх каманд. Так, залатымі медалямі ўзнагародзілі студэнтаў фізіка-тэхнічнага факультэта, срэбра - у каманды факультэта эканомікі і кіравання, бронзавым прызёрам стала каманда факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Па выніках спаборніцтваў суддзі вызначылі лепшых гульцоў: «Лепшы абаронца» – студэнт 4 курса факультэта эканомікі і кіравання Вадзім Пракапец, «Лепшы нападаючы» – студэнт 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Уладзіслаў Кунда, «Лепшы цэнтравы» – студэнт 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Алег Кранаў, «Лепшы гулец» – студэнт 4 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Максім Рыбчын.