Больш за 150 студэнтаў 3-4 курсаў педагагічных спецыяльнасцяў прынялі ўдзел у сустрэчы з прадстаўніком установы Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня», арганізаванай Цэнтрам развіцця кар'еры.
У студэнтаў факультэта біялогіі і экалогіі, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэта мастацтваў і дызайну, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, педагагічнага факультэта, факультэта псіхалогіі, фізіка-тэхнічнага факультэта, факультэта фізічнай культуры, філалагічнага факультэта была магчымасць даведацца аб спецыфіцы работы выхавальнікаў і педагогаў у НДЦ «Зубраня», пазнаёміцца з самім цэнтрам падчас прагляду відэафільма.
Аляксей Клімаў, загадчык аддзела па арганізацыі выхаваўчай працы структурнай адзінкі «Блакітная», пазнаёміў студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта з сацыяльным пакетам работніка «Зубраня» і расказаў пра ўмовы працы.
Госць таксама адзначыў, што для метадычнай падрыхтоўкі маладых спецыялістаў у «Зубраня» наладжана сістэмная работа па правядзенні навучальных метадычных заняткаў і семінараў, арганізавана работа па сістэме «настаўніцтва», у працэсе якой арганізавана індывідуальная работа з педагогамі па ўдасканаленню іх прафесійных навыкаў.
Адмысловая цікавасць у студэнтаў выклікала магчымасць праходжання практыкі на базе ў НДЦ «Зубраня» як у летні перыяд, так і ў навучальны час у рамках студэнцкага атрада.
Дарэчы, у 2023-2024 навучальным годзе ўжо тры студатрады Купалаўскага ўніверсітэта адпрацавалі ў «Зубраня» па 2 змены. Кіраўніцтва «Зубраня» высока ацаніла ўзровень працы нашых студэнтаў. Таксама была адзначана арганізацыя работы студатрадаў, работу якіх курыруе аддзел падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю на чале з начальнікам аддзела Інай Астроўскай.