Уваход з кампутараў арганізацый – бясшвоўны, г. зн. пры звароце да сайта ibooks.ru дадатковай аўтарызацыі не патрабуецца. Але для тых, хто хоча чытаць з хаты або іншых месцаў, магчыма стварыць персанальныя кабінеты чытача. Гэта можна зрабіць з дапамогай рэгістрацыі з арганізацыі або шляхам звароту ў тэхпадтрымку сайта.
Электронна-бібліятэчная сістэма ibooks.ru створана вядучымі расійскімі выдавецтвамі вучэбнай, навуковай і дзелавой літаратуры «Піцер» і «БХВ-Пецярбург» у цесным супрацоўніцтве з Асацыяцыяй рэгіянальных бібліятэчных кансорцыумаў. ЭБС пастаянна папаўняецца электроннымі версіямі выданняў, якія толькі што выйшлі з друку. Большасць кніг маюць грыфы Мінадукнавукі РФ, вучэбна-метадычных аб'яднанняў і навукова-метадычных саветаў па розных абласцях ведаў. Для спецыялістаў аддзелаў камплектавання прадугледжаны спецыяльныя сродкі фарміравання кніжнай паліцы бібліятэкі.
З алгарытмам рэгістрацыі можна азнаёміцца ТУТ. Доступ да сістэмы будзе адкрыты да 31 студзеня 2024 года.