Наталля Кузьменава, студэнтка 4 факультэта мастацтваў і дызайну была ўзнагароджана дыпломам 2 ступені ў намінацыі для педагогаў «Праектная дзейнасць ва ўстанове адукацыі як спосаб развіцця і падтрымкі творчай індывідуальнасці навучэнцаў» Гомельскага абласнога этапу X рэспубліканскага конкурсу па патрыятычным выхаванні «Спадчына».
Конкурс нарадзіўся дзякуючы ініцыятыве Гомельскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» і ўжо набыў рэспубліканскі статус. У гэтым годзе ён прысвечаны Году міру і стварэння.
Наталля Кузьмёнава прадставіла праект «Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына». Ён прысвечаны тэкстыльнай традыцыі вёскі Няглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Пазнаёміцца з праектам можна па спасылцы.