Восем выкладчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі навучанне па праграме курсаў павышэння кваліфікацыі "Універсітэт адукацыйных інавацый: лічбавая дыдактыка і ацэньванне вынікаў навучання"
Другі раз на працягу каляндарнага года ва ўніверсітэце рэалізавана праграма навучання, змест якой дазваляе атрымаць дакладныя і асэнсаваныя адказы на два ключавыя пытанні: "Навошта патрэбны лічбавыя інструменты ў навучанні?" і "Як іх выкарыстоўваць?".
На працягу месяца модераторыз ліку выкладчыкаў Купалаўскага ўніверсітэта выконвалі складаную і адказную задачу – знаёмілі сваіх калегаў з тэарэтычнымі і практычнымі аспектамі лічбавай дыдактыкі.
У ходзе курсаў былі прадстаўлены вынікі выкарыстання інструментаў платформы Moodle пры распрацоўцы лічбавых навучальна-метадычных комплексаў, прадэманстраваны магчымасці сеткавай камунікацыі, змешанага, інтэрактыўнага і мабільнага навучання.
Асноўнай працоўнай прасторай курсаў стаўПедагагічны партал, на якім былі размешчаны навучальна-метадычныя матэрыялы курсаў.