На сцэне актавай залы на вуліцы Леніна канцэрт даў аркестр народных інструментаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Музыкі падарылі слухачам чароўныя кампазіцыі і стварылі неверагодную атмасферу. Пальцы па-майстэрску перабіралі струны і бегалі па клавішах! Факультэт мастацтваў і дызайну арганізаваў надзвычайны канцэрт, ніхто не застаўся абыякавым.