Алімпіяда пройдзе з 19 па 22 снежня на базе ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. За званне найлепшай будуць змагацца 8 каманд. Падзея прысвечана 80-м угодкам стратэгічнай наступальнай аперацыі Узброеных Сіл СССР «БАГРАТЫЁН», якая праводзілася з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 года супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вынікам аперацыі сталі разгром групы войскаў «Цэнтр», канчатковае вызваленне тэрыторыі Беларускай ССР, Літоўскай ССР, і частка тэрыторыі Польшчы.
Прывітаў удзельнікаў інтэлектуальнага спаборніцтва першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі. Ён адзначыў важную ролю алімпіяды ў захаванні гістарычнай памяці і пажадаў удзельнікам удачы.
Алімпіяда складаецца з двух тураў: ваенна-гістарычнай баталіі і конкурсу капітанаў. Удзельнікі Алімпіяды будуць спаборнічаць у выкананні конкурсных заданняў у наступных тэматычных катэгорыях: «Ваенны летапіс: восень 1943 – вясна 1944 гг.», «Напярэдадні вызвалення Беларусі», «Ішла вайна народная…», «Аперацыя «Баграціён» асноўныя этапы (ход баявых дзеянняў), «Аперацыя «Баграціён» - трыўмф савецкага ваеннага мастацтва», «Іх подзвіг будзе натхняць вечна».
За званне лепшых пазмагаюцца Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ваенна-тэхнічны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, ваенны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, ваенна-транспартны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, ваенна -медыцынскі інстытут Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Каманда-пераможца Нацыянальнага этапа па ваеннай гісторыі прыме ўдзел у фінальным этапе VIII Міжнароднай алімпіяды курсантаў з 7 па 12 красавіка 2024 года ў Брэсце на базе Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць - герой».