Алімпіяда праходзіла з 19 па 22 снежня на базе вайсковага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. За званне найлепшай змагаліся 8 каманд. Падзея была прысвечана 80-м угодкам стратэгічнай наступальнай аперацыі Узброеных Сіл СССР «БАГРАТЫЁН».
За званне лепшых змагаліся Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ваенна-тэхнічны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, ваенны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, ваенна-транспартны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, ваенна -медыцынскі інстытут Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Па выніках алімпіяды трэцяе месца заняў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, другое месца - Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Лідэрам стала Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.
Выдатна сябе паказаў курсант 3 курса ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Цімафей Лукашоў. Ён заняў трэцяе месца ў абсалютным асабістым першынстве. А ў ваенна-гістарычнай баталіі наша каманда заняла першае месца!
Алімпіяда складалася з двух тураў: ваенна-гістарычнай баталіі і конкурсу капітанаў. Удзельнікі Алімпіяды спаборнічалі ў выкананні конкурсных заданняў у наступных тэматычных катэгорыях: «Ваенны летапіс: восень 1943 - вясна 1944 гг.», «Напярэдадні вызвалення Беларусі», «Ішла вайна народная…», «Аперацыя «Баграціён» асноўныя этапы (хадавых дзеянняў)», «Аперацыя «Баграціён» – трыўмф савецкага ваеннага мастацтва», «Іх подзвіг будзе натхняць вечна».