12.01.2024 у Савеце Д 02.01.16 пры БДУ адбылася абарона дысертацыі дацэнта кафедры агульнай фізікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Наталлі Валько.
Купалавец абараняла дысертацыю на тэму «Уплыў рэнтгенаўскага апрамянення сульфатных электралітаў на фармаванне структуры і ўласцівасцяў гальванічных пакрыццяў металаў сямейства Fe і іх кампазіцый» па спецыяльнасці 01.04.07 – Фізіка кандэнсаванага стану, прадстаўленай на суісканне вучонай ступені доктара фізіка-матэматычных.
Навуковы кансультант – доктар фізіка-матэматычных навук прафесар Віктар Анішчык, прафесар кафедры фізікі цвёрдага цела і нанатэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.