Электронны навукова-метадычны часопіс "Універсітэт адукацыйных інавацый" спяшаецца падзяліцца з чытачамі свежымі артыкуламі, ідэямі, думкамі.
Другі нумар часопіса за 2023 год – гэта вялікая каманда аўтараў, якая адкрытая для ўдумлівых зносін, дэманстрацыі дасягнутых вынікаў і, што асабліва каштоўна, аказання дапамогі ў сітуацыі, калі навучальнае асяроддзе заклікае выкладчыкаў ісці не проста ў нагу, а на крок наперадзе часу. У артыкулах і метадычных распрацоўках аўтары здолелі паказаць усю паслядоўнасць прафесійных дзеянняў: выбар праблематыкі, пошук рашэнняў, выкарыстанне метадаў і тэхналогій навучання, тое, што спрацавала, і яшчэ не вырашаныя пытанні. У рубрыцы "Адукацыйныя праекты" крэатыўна, цікава і ярка прадстаўлены маладзёжны онлайн-часопіс «Форум».
«Універсітэт адукацыйных інавацый» быў і застаецца крыніцай новых сэнсаў, арыенцірам і натхняльнікам, памагатым і прыемным суразмоўцам. Рэдакцыя часопіса ўпэўнена, што свежы нумар пацвярджае справядлівасць гэтых слоў.