Конкурс "АкадэмБуд - 2023" прайшоў на базе Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі. Удзел у спаборніцтве прыняла каманда будаўнічага аддзялення каледжа.
Дыпломам другой ступені ўзнагароджана каманда Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы ў намінацыі "За тэарэтычныя будаўнічыя веды". Дыплом першай ступені заваяваў Уладзіслаў Лагеза ў намінацыі "Інжынерная графіка". Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджаны Андрэй Васілінчык у намінацыі "Будаўнічае матэрыялазнаўства".
Конкурс складаецца з трох тураў. Першы - творчы, у рамках якога навучэнцы прэзентавалі сваю навучальную ўстанову. Далей адбыўся тэарэтычны тур, які прадугледжваў пісьмовы экзамен па ведах спецыяльных профільных прадметаў. Завяршыў спаборніцкую гонку практычны тур, дзе навучэнцы праводзілі экспертызу праекта будынка, у якім загадзя былі закладзены памылкі архітэктурна-будаўнічых рашэнняў.