У гонар такой важнай даты ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся ўрачысты сход, удзельнікамі якога сталі прадстаўнікі органаў выканаўчай улады і праваахоўных структур вобласці і горада, а таксама купалаўцы.
У жніўні 1978 года адбыўся першы набор студэнтаў на спецыяльнасць "Правазнаўства". На першы курс дзённага аддзялення было залічана 50 студэнтаў. Так пачалася гісторыя станаўлення і развіцця юрыдычнай адукацыі ў Гродзенскім рэгіёне. Студэнты-юрысты першага набору адрозніваліся высокай дысцыплінаванасцю і матывацыяй на атрыманне прафесійных ведаў і кампетэнцый.
Нязменна, на працягу вось ужо 45-ці гадоў, захоўваюцца значнасць юрыдычнай прафесіі і запатрабаванасць выпускнікоў юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на Гродзеншчыне і за межамі рэгіёну.
Сістэма юрыдычнай адукацыі ўключае ў сябе прафарыентацыйную прававую падрыхтоўку ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі; сістэму мерапрыемстваў па павышэнні прававой пісьменнасці і прававой культуры грамадзян; юрыдычную адукацыю, якая прадугледжвае падрыхтоўку юрыдычных кадраў на розных узроўнях.
Юрыдычны факультэт, захоўвае лепшыя традыцыі айчыннай адукацыі. Неацэнны ўклад юрыстаў-выкладчыкаў у павышэнне ўзроўню правасвядомасці навучэнскай моладзі і фарміраванне прававой культуры грамадзян.
Практыка-арыентаванае навучанне стала неад'емным складальнікам адукацыйнага працэсу ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце і паспяхова рэалізуецца на юрыдычным факультэце. Сёння на ўсіх кафедрах факультэта працуюць практыкуючыя юрысты - прадстаўнікі суда, пракуратуры, адвакатуры, следчых органаў, органаў судовых экспертыз і іншых устаноў.
Быць юрыстам - гэта, безумоўна, вялікі гонар і вялікая адказнасць, а рыхтаваць студэнтаў-юрыстаў - удвая, бо гэтая прафесія патрабуе вытрымкі, самавалодання і асабістай бездакорнасці, пастаяннага прафесійнага развіцця і росту!