Адзіны дзень галасавання пройдзе ў Рэспубліцы Беларусь 25 лютага. Жыхары Беларусі абяруць тых, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветах дэпутатаў.
Рашэннем адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна ад 22 студзеня 2024 года № 77 на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна ўтворана 68 участковых выбарчых камісій. Дзве з іх будуць працаваць на базе Купалаўскага ўніверсітэта. Гэта ўчастак №129 па адрасе: вуліца Захарава, 32, тэл. 45 02 79, а таксама ўчастак №133 па вуліцы Пралетарская, 16, тэл. 71 99 43.
Рашэннем адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна ад 22 студзеня 2024 г. № 70 на тэрыторыі Ленінскага раёна горада Гродна створана 67 участковых выбарчых камісій, дзве з іх адносяцца да ГрДУ імя Янкі Купалы. Участак №11 будзе працаваць па адрасе: зав. Даватара, д. 3/1, тэл. 39 86 34, 39 86 06; участак №14 - вул. Ажэшкі, д. 22, тэл. 71 93 30.
Акрамя таго, купалаўцы будуць задзейнічаны ў працы выбарчых участковых камісій №34 і №35, якія базуюцца па адрасе: Урублеўскага, 33 тэл. 68 20 77 і 68 20 71.