Так, у рамках Рэспубліканскага праекта "ШАГ" Школа актыўнага грамадзяніна адбылася сустрэча дэкана факультэта эканомікі і кіравання Марынай Карпіцкай з навучэнцамі гімназія №2 горада Гродна.
Факультэт эканомікі і кіравання на пастаяннай аснове супрацоўнічае з гімназіяй нумар 2 горада Гродна. У рамках чарговай сустрэчы Марына Карпіцкая паразмаўляла са школьнікамі аб фарміраванні маральна сталай, сацыяльна і палітычна пісьменнай асобы. Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі планаванне сваёй дзейнасці і ўменне прымаць рашэнні, несці адказнасць.
Дзеці атрымалі поўныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні. Пасля заканчэння сустрэчы Марына Яўгенаўна запрасіла ўсіх паўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія пройдуць на факультэце эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта. Дадзеная сустрэча стала новым КРОКАМ для ўсіх прысутных!
Дарэчы, гімназісты ўдзельнічалі ў навукова-практычнай студэнцкай канферэнцыі НДРС ФЭУ-2023 у секцыі "Першы крок у навуку", у валанцёрскіх акцыях "Прыкладзі руку да добрых спраў" і "Ад сэрца да сэрца".