Напярэдадні Адзінага дня галасавання, які адбудзецца 25 лютага 2024 года, навучэнцы Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы далучыліся да рэспубліканскага адукацыйнага праекта.
У чацвер, 25 студзеня, у Гуманітарным каледжы Купалаўскага ўніверсітэта стартавала «Школа маладога выбаршчыка».
"Школа маладога выбаршчыка" ставіць задачу не толькі пашырыць веды аб выбарчым працэсе, але і дапамагчы моладзі развіць крытычнае мысленне, уменне аналізаваць грамадска-палітычную абстаноўку ў краіне і свеце.
Удзел у адукацыйным праекце дапаможа навучэнцам стаць больш актыўнымі грамадзянамі, якія могуць уплываць на палітычныя працэсы і прымаць адказныя рашэнні пры выбары палітычных лідараў і праграм.
Падчас працы “Школы маладога выбаршчыка”рабятам раскажуць пра асаблівасці правядзення будучай выбарчай кампаніі.
Нагадаем, што Адзіны дзень галасаваньня пройдзе ў нашай краіне 25 лютага.