Дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава і дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Марыя Жук наведалі Ташкенцкі дзяржаўны юрыдычны ўніверсітэт. Супрацоўніцтва з гэтай ВНУ ажыццяўляецца па многіх напрамках: навучальны працэс, студэнцкая навука, сумесныя праекты, акадэмічная мабільнасць выкладчыкаў і студэнтаў.
На сустрэчы з прадстаўнікамі ўпраўлення па міжнародным супрацоўніцтве ТДЮУ абмеркавалі пытанні далейшага развіцця ўзаемадзеяння паміж дзвюма ВНУ, перспектывы падрыхтоўкі па сумеснай адукацыйнай праграме па спецыяльнасці "Міжнароднае права".
Былі праведзены сустрэчы са студэнтамі, якія вучацца па сумеснай адукацыйнай праграме. У ходзе дыялогу яго ўдзельнікі абмеркавалі пытанні арганізацыі навучальнага працэсу, выканання курсавых работ, праходжання практыкі.
Купалаўцы сустрэліся з выкладчыкамі кафедры крыміналістыкі і судовай экспертызы, падчас якой пазнаёміліся з арганізацыяй навучальнага працэсу па дысцыплінах кафедры на базе праваахоўных органаў. Святлана Чабуранава і Марыя Жук расказалі ташкенцкім калегам аб магчымасці ўдзелу ў канферэнцыях юрыдычнага факультэта і навуковых мерапрыемствах ГрДУ імя Янкі Купалы. Пры абмеркаванні пытанняў бакі дамовіліся аб працягу супрацоўніцтва ў сферы студэнцкай навукі і сумеснай падрыхтоўцы навучальных дапаможнікаў, стажыроўках выкладчыкаў. Азнаёміліся з прававой інфармацыйнай сістэмай "Lex.uz", якая выкарыстоўваецца ў навучальным працэсе.
Для купалаўцаў правялі экскурсіі ў музеі гісторыі пракуратуры Рэспублікі Узбекістан і ў музеі дзяржаўнага дзеяча Аміра Тэмура.