Мерапрыемства ў фармаце адкрытага дыялога прайшло 12 лютага.
Прадставіў госця – начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама генерал-маёра міліцыі Дзмітрыя Разянкова – першы прарэктар Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандр Карэўскі.
У ходзе свайго выступлення начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама выклаў інфармацыю аб асноўных напрамках дзейнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, аб надзённых задачах і прыярытэтах працы. Акрамя таго, спікер расказаў прысутным аб дарожнай абстаноўцы ў горадзе і аб неабходнасці выканання правілаў дарожнага руху.
Казалі і аб маючай адбыцца выбарчай кампаніі. 25 лютага беларусы абяруць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Напярэдадні важнага грамадскага мерапрыемства – Адзінага дня галасавання – УУС Гродзенскага аблвыканкама праводзіць адпаведныя падрыхтоўчыя мерапрыемствы для забеспячэння аховы грамадскага парадку.
– Органы ўнутраных спраў працуюць па двух напрамках: па знешнім контуры і ўнутраным. У нас ёсць досвед выбарчых кампаній, калі ў той ці іншай мясцовасці ўзнікалі якія-небудзь праблемы. Мы ведаем, як вырашыць іх максімальна хутка і эфэктыўна. На сённяшні дзень мы павінны супакоіць усіх сябрам выбарчай камісіі, што ў дачыненні да іх ніхто не зробіць супрацьпраўных дзеянняў. Наша задача па ахове грамадскага парадку будзе выканана на «выдатна», – запэўніў Дзмітрый Разянкоў.
Не засталося без увагі і пытанне адказнасці кожнага грамадзяніна рэспублікі за бяспеку і будучыню краіны, падкрэслілі важнасць адзінства народа Беларусі ў абароне нацыянальных інтарэсаў.
Шмат актуальных тэм паспелі абмеркаваць работнікі ўніверсітэта з госцем. На ўсе пытанні прысутных спікерам былі дадзены кампетэнтныя адказы. Дыялог атрымаўся цікавым і канструктыўным.
Напрыканцы свайго выступу спікер выказаў падзяку калектыву ўніверсітэта за жывую цікавасць і адказныя адносіны да дзяржаўна значных пытанняў, а таксама заклікаў усіх прысутных да актыўнага ўдзелу ў выбарчай кампаніі 2024 года.