Навучэнцы 10-11 класаў гімназіі імя А. І. Дубко, гімназіі №2, прадстаўнікі школ Воранаўскага раёна, студэнты факультэта эканомікі і кіравання, кіраўнікі прадпрыемстваў-заказчыкаў кадраў сталі ўдзельнікамі мерапрыемства.
Круглы стол праходзіў у анлайн і афлайн фарматах, што дало магчымасць далучыцца да ўдзелу ўсім, хто арыентаваны на эканамічную адукацыю і навуку. Дэкан факультэта Марына Карпіцкая расказала аб магчымасцях і перавагах атрымання эканамічнай адукацыі ў Купалаўскім універсітэце, аб ключавых параметрах развіцця Рэспублікі Беларусь і Гродзенскага рэгіёну. Удзельнікаў цікавілі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, развіцця бізнесу, як зрабіць першы крок у навуку, напісаць артыкул і паўдзельнічаць у канферэнцыі.
Таксама паспяховыя выпускнікі падзяліліся досведам свайго кар'ернага росту. Мерапрыемства завяршылася цікавай экскурсіяй па факультэце і зносінамі ў нефармальнай абстаноўцы!