Тыдзень яркіх падзей працягваецца! У рамках святкавання Дня нараджэння ГрДУ імя Янкі Купалы былі арганізаваны мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Студэнты ўніверсітэта актыўна прымалі ўдзел у гэтым свяце культуры.
З самай раніцы ў фае галоўнага корпуса купалаўцаў радасна сустракалі студэнты філалагічнага факультэта ў нацыянальным адзенні. Яны з усмешкай дарылі кожнаму, хто праходзіць салодкі падарунак і маляўнічую паштоўку, напоўненую цёплымі пажаданнямі.
Асабліва запамінальнай падзеяй стаў канцэрт, на якім студэнты-філолагі выступалі з песнямі, вершамі і танцамі на беларускай мове. Іх творчасць адлюстроўвала прыгажосць і багацце нацыянальнай культуры, а таксама падкрэслівала важнасць захавання і папулярызацыі роднай мовы.
Мерапрыемства было прасякнута цёплай атмасферай свята, адзінства і гонару за сваю мову і культуру.