У рамках святочнага тыдня, прысвечанага 84-годдзю з дня заснавання Купалаўскага ўніверсітэта, і ў гонар святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь 23 лютага студэнты і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы правялі ўрачыстае ўзняцце флага на даху галоўнага корпуса.
Атмасфера падзеі была прасякнута патрыятызмам і павагай да герояў, якія смела стаяць на варце мірнага неба.
Гэта ўрачыстая падзея нагадала купалаўцам аб пашане да тых, хто служыць Айчыне, і аб важнасці захавання нацыянальнага гонару і каштоўнасцей. Няхай сцяг на даху галоўнага корпуса стане не толькі сімвалам гэтага дня, але і пастаянным напамінам аб важнасці служэння сваёй краіне!
Падобныя моманты не толькі надаюць святочнае адценне штодзённа му жыццю, але і дапамагаюць захаваць сувязь з гісторыяй, традыцыямі і каштоўнасцямі беларускага народа.