27 лютага ў горадзе Свіслач прайшоў Дзень абітурыента Купалаўскага ўніверсітэта «Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі». Студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта на пляцоўках факультэтаў прадставілі шырокі спектр адукацыйных праграм, спецыяльнасцей і напрамкаў падрыхтоўкі, даступных для паступлення.
Для дыялогу на кірмашы мэтавай падрыхтоўкі ў Свіслацкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці сабраліся зацікаўленыя бакі: будучыя выпускнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, іх бацькі і педагогі Свіслацкага і Ваўкавыскага раёнаў, а таксама прадстаўнікі арганізацый - заказчыкаў кадраў, тыя, хто ў будучым гатовы прадаставіць першае. працоўнае месца.
На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Вярсоцкі, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, намеснік старшыні Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта Юрый Кулікоў, першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі.
Місія Купалаўскага ўніверсітэта заключаецца ў тым, каб выявіць, раскрыць, рэалізаваць патэнцыял чалавека і ўніверсітэта ў прасторы міжкультурнага дыялогу. Менавіта на гэтай трыядзе акцэнтавала ўвагу рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка ў сваім звароце да будучых абітурыентаў.
Госці мерапрыемства мелі магчымасць задаць пытанні, паразмаўляць з выкладчыкамі і студэнтамі, а таксама даведацца пра жыццё і навучальны працэс ва ўніверсітэце з першых вуснаў. Дзень абітурыента стаў выдатнай магчымасцю для абітурыентаў пазнаёміцца з універсітэтам бліжэй, выбраць прыдатную праграму навучання і атрымаць усю неабходную інфармацыю для паспяховага паступлення.
Дзень абітурыента стаў яркай і запамінальнай падзеяй для ўсіх удзельнікаў і дапамог пачаць новы этап у жыцці з правільным выбарам адукацыі.
Адзначым, што летам 2023 года была падпісана дамова супрацоўніцтва паміж Купалаўскім універсітэтам і Свіслацкім раённым выканаўчым камітэтам. А ў рамках «Кірмаша мэтавай падрыхтоўкі» ва ўрачыстай абстаноўцы рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і старшыня Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Вярсоцкі падпісалі праграму супрацоўніцтва на бягучы каляндарны год.